Дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай

Рэалізацыя задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі па развіццю маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту

                                                                   Шануйце мову родную!

                                                                        Багатую і мілагучную!

                                                                        Родная мова

                                                                        У марах, у песнях, у снах.

                                                                       Мае ў ёй кожнае слова

                                                                       Свой колер, і смак, і пах.

                                                                                                             А. Грачанікаў

       Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. З боку дзяржавы гэтаму пытанню таксама надаецца вялікая ўвага.

    Так, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у інструктыўна-метадычных пісьмах Міністэрства да 2012/2013, 2013/2014 вучэбных гадоў гаворыцца аб тым, што з мэтай папулярызацыі і расшырэння сферы выкарыстання ў жыцці грамадства беларускай мовы, неабходна удасканальваць якасць выхаваўчага працэсу па далучэнню выхаванцаў да багацця беларускай мовы, фарміраванню каштоўных адносін да яе. Пры арганізацыі выхаваўчага працэсу на беларускай мове, а таксама з мэтай далучэння выхаванцаў да нацыянальнай культуры, рэкамендавана выкарыстоўваць наступныя вучэбныя выданні:

1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі.

2. Дубініна, Д.М. Свет вакол мяне: У дапаможніку прадстаўлены канспекты заняткаў, змест якіх накіраваны на рэалізацыю задач адукацыйных галін «Дзіця і грамадства», «Дзіця і прырода», «Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў старэйшай групе.

3. Хадановіч, Л.С. Падарожжа ў свет музыкі: Уваходзіць у вучэбна-метадычны комплекс «Мае першыя ўрокі». Садзейнічае развіццю ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ўяўленняў пра вобразы музычнага мастацтва, сродкі музычнай выразнасці, навыкаў карыстання імі ў самастойнай музычнай выканаўчай творчай дзейнасці. Матэрыал вучэбна-метадычнага дапаможніка адпавядае кампаненту «Музычная дзейнасць» адукацыйнай галіны «Мастацтва» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

4. Старжынская, Н.С. Крылаў не мае, а хутка лятае: лінгвістычныя гульні для дзяцей 4-7 гадоў: У дапаможніку раскрываюцца пытанні азнаямлення дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту са словам як моўнай адзінкай: значэннем слова, яго мнагазначнасцю, семантычнымі адносінамі паміж словамі (сінанімічнымі, антанімічнымі). Прыводзяцца гульні і практыкаванні, накіраваныя як на фарміраванне ў дзяцей элементарных уяўленняў аб слове, так і на развіццё іх камунікатыўнай кампетэнцыі.

5. Дубініна, Дз.М. Культура Беларусі ў казках і паданнях.  Змест дапаможніка прадугледжвае азнаямленне дзяцей дашкольнага ўзросту з культурай і гісторыяй Беларусі. Кожная тэма ўключае метадычныя рэкамендацыі, творы народнай вусна-паэтычнай творчасці з пытаннямі па іх змесце і сцэнарыі пазнавальных гутарак. Змешчаныя ў дапаможніку казкі, міфы, легенды, паданні, прыказкі, прымаўкі, загадкі, гульні спрыяюць фарміраванню ў дашкольнікаў нацыянальнай самасвядомасці, садзейнічаюць засваенню дзецьмі пэўных духоўна-маральных каштоўнасцей у працэсе змястоўных зносін з дарослымі.

6. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў. У дапаможніку прадстаўлены канспекты заняткаў па развіцці беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту. Змест заняткаў дапаможа ўзбагаціць слоўнік дзяцей найбольш часта ўжываемымі беларускімі словамі і іх граматычнымі формамі, сфарміраваць у іх паняцці (сацыяльна замацаваныя значэнні слоў), элементарнае разуменне беларускага слова як моўнай адзінкі, актывізаваць слоўнік, пазнаёміць дзяцей з асноўнымі асаблівасцямі гукавымаўлення на рускай і беларускай мовах. Забяспечвае рэалізацыю адукацыйнай галіны “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

7. Дубініна, Дз.М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: Змест дапаможніка прадугледжвае азнаямленне дзяцей дашкольнага ўзросту з народнай вусна-паэтычнай творчасцю і вершамі беларускіх паэтаў не толькі ў рамках спецыяльна-арганізаванай дзейнасці, але і ў спецыфічных «дзіцячых» відах дзейнасці. Забяспечвае рэалізацыю адукацыйных галін «Мастацтва”, “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў першай малодшай, другой малодшай, сярэдняй і старэйшай групах.

8. Дубініна, Дз.М., Страха, А.А., Дубінін, Д.У. Родная прырода ў вуснай народнай творчасці: У дапаможніку выкладаюцца канцэптуальныя асновы этнакультурнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ад 5 да 7 гадоў, раскрываюцца метады і прыёмы азнаямлення іх з прыродай роднага краю праз выкарыстанне вуснай народнай творчасці ў адпаведнасці з адукацыйнымі галінамі «Дзіця і прырода», «Дзіця і грамадства», «Развіццё маўлення» і «Мастацтва» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

9. Старжынская, Н.С. Методыка развіцця роднай мовы: Прысвечаны пытанням маўленчага развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту. Раскрываецца сістэма, змест і метады навучання дзяцей роднай мове ў сітуацыі блізкароднаснага дзвюхмоўя. Значная ўвага надаецца пытанням развіцця дыялагічнага маўлення дзяцей як асноўнай формы маўленчых зносін.

10. Дзецям аб мастацкім слове: кн. для выхавацелей дашк. устаноў /аўт.-уклад. В.П. Жыхар, Н.У. Васілевіч, І. М. Сапун. Прапануюцца кароткія біяграфічныя звесткі пісьменнікаў, змест праграмных твораў, метадычныя парады па азнаямленню дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мастацкай літаратурай, формы работы па азнаямленню з мастацкай літаратурай і інш.

У дашкольнай установе ёсць наступная рэкамендаваная літаратура:

1.      Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі – Мінск: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, НМУ «Нацыянальны інстытут адукацыі», 2012. – 416 с.

2.      Анцыпіровіч А.М., Зыль, В.М. У свеце музыкі: вучэбны наглядны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / А.М. Анцыпіровіч, В.М. Зыль. – Мінск: РУП «Выдавецтва «Пачатковая школа», 2013. – 48 с. – (Серыя «Свет дзяцінства»). 

3.      Анцыпіровіч, В.М. Музычная скарбонка / В.М.Анцыпіровіч. – Мазыр: Белый Вецер, 2007. – 94 с.

4.      Горелова, Л.А. Твоя столица: стадионы и спортплощадки Минска: учебное наглядное пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / Л.А. Горелова. – Минск: Нар.  асвета, 2011. – 22 с.: 26 с. ил. – (Страницы родной земли).

5.      Гракова, К.Г. Твоя столица: заводы и фабрики Минска: учебное наглядное пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / К.Г. Гракова. – Минск: Нар. асвета, 2011. – 15 с.: 26 с. ил. – (Страницы родной земли). 

6.      Давидович, Е.Б. Твоя столица: архитектура Минска: учебное наглядное пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / Е.Б. Давидович. – Минск: Нар. асвета, 2011. – 14 с.: 25 с. ил. – (Страницы родной земли).

7.      Дубініна, Д.М. Выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці да беларускай мастацкай літаратуры і фальклору: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі / Д.М.Дубініна. – Мінск: Новое знание, 2016. – 208 с. 

8.      Дубініна, Д.М. Родная прырода ў вуснай народнай творчасці (5-7 гадоў): дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Д.М. Дубініна, А.А Страха, Д.У. Дубінін. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 136 с.

9.      Дубініна, Д.М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі: у 2 ч. Ч. 1 / Д.М. Дубініна. – Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2008. – 136 с. 

10.    Дубініна, Д.М. Свет вакол мяне. Рабочы сшытак: вучэбны дапаможнік для выхаванцаў старшыхгруп (ад пяці да шасці гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі / Д.М. Дубініна. – 8-е выд. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2013. – 56 с.: іл. – (ВМК «Мае першыя ўрокі»). 

11.    Дубініна, Д.М. Свет вакол мяне: вучэбны дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад пяці да шасці гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі / Д.М. Дубініна. – 8-е выд. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2013. – 64 с.: іл. – (ВМК «Мае першыя ўрокі»). 

12.    Дубініна, Д.М. У свеце казак: вучэбны наглядны дапаможнік для педагогаў устано ўдашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання / Д.М. Дубініна. – Мінск: РУП «Выдавецтва «Пачатковая школа», 2013. – 24 с. – (Серыя «Свет дзяцінства»).

13.    Дубініна, Дз. М. Мастацка-маўленчае развіццё дашкольнікаў / Дз. М. Дубініна, пад рэд. Н.С.Старжынскай Дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі PDF. – Мінск:Зорны верасень, 2007 – 88 с. 

14.    Евдокимова, Н.Н. Твоя столица: театры Минска: учебное наглядное пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / Н.Н. Евдокимова. – Минск: Нар. асвета, 2011. – 15 с.: 27 с. ил. – (Страницы родной земли). 

15.    Жытко, І.У. Матэматычны калейдаскоп (5-6 гадоў): вучэбны дапаможнік для выхаванцаў старшых груп (ад пяці да шасці гадоў) устаноў дашкольнай адукацыі / І.У.Жытко.8-е выд. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2013. – 64 с.: іл. – (ВМК «Мае першыя ўрокі») 

16.    Каржанеуская, Г.А. Малечы пра рэчы / Г.А.Каржанеуская. – Мінск: Беларусь, 2004. – 32 с.

17.    Касянюк, Р.Р., Нядзвецкая, Т.М. Жыла-была казка. Ад 1 года да 3 гадоў. Казка “Церамок”: слухай, расказвай, гуляй. Вучэбны наглядны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі /  Р.Р.Касянюк, Т.М.Нядзвецкая. –  Мінск: Аверсэв, 2016. – Комплект включает брошюру и 32 карточки. 

18.    Касянюк, Р.Р., Нядзвецкая, Т.М. Жыла-была казка. Ад 1 года да 3 гадоў. Казка “Рэпка”: слухай, расказвай, гуляй. Вучэбны наглядны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі /  Р.Р.Касянюк, Т.М.Нядзвецкая. –  Мінск: Аверсэв, 2016. – Комплект включает брошюру и 32 карточки. 

19.    Касянюк, Р.Р., Нядзвецкая, Т.М. Жыла-была казка. Ад 1 года да 3 гадоў. Казка “Калабок”: слухай, расказвай, гуляй. Вучэбны наглядны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Р.Р.Касянюк, Т.М.Нядзвецкая. –  Мінск: Аверсэв, 2016. – Комплект включает брошюру и 32 карточки.

20.    Касянюк, Р.Р., Нядзвецкая, Т.М. Жыла-была казка. Ад 1 года да 3 гадоў. Казка “Курочка Ряба”: слухай, расказвай, гуляй. Вучэбны наглядны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі /  Р.Р.Касянюк, Т.М.Нядзвецкая. –  Мінск: Аверсэв, 2016. – Комплект включает брошюру и 32 карточки. 

21.    Касянюк, Р.Р., Нядзвецкая, Т.М. Жыла-была казка. Ад 1 года да 3 гадоў. Казка “Козлятки и волк”: слухай, расказвай, гуляй. Вучэбны наглядны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Р.Р.Касянюк, Т.М.Нядзвецкая. –  Мінск: Аверсэв, 2016. – Комплект включает брошюру и 32 карточки. 

22.    Клышка, А.К. Чую, бачу, гавару: Вучэб. нагляд. дапаможнік для вучняў пачатковых кл.устаноў агул.сярэд. адукацыі з бел. і рус. мовамі навучання / А.К. Клышка. – 3-е выд. перапрац. – Мн.: Асар, 2013. – 136 с.: іл. 

23.    Красіла, А.І. Мой край завецца Беларуссю (4-6 гадоў): дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / аўт.-уклад. А.І. Красіла. – Мазыр: Белы Вецер, 2008. – 160 с. 

24.    Краскоўская, Г.І. Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў: сцэнарыі практычных заняткаў: дапаможнік / Г.І.Краскоўская – Мінск: Изд-во Гревцова, 2010. – 112 с.

25.    Кукса, В.М. Колеры вяселкі: Вучымся гаварыць па-беларуску: Дапам. для педагогаў дашк. устаноў / В.М. Кукса. – Мн.: Полымя, 1998. – 175 с. 

26.    Максімук, Н.М. Дыдактычныя гульні для шасцігодак. Метад. дапаможнік для настаўніка. – Мн., Нар.асвета, 1991. – 72 с.

27.    Міронава, Р.М. Развіцце асобы дзіцяці ў дзейнасці: дапам. для педагогаў дашк. устаноў / Р.М.Міронава [і інш.] 

28.    Петрикевич, А.А. Твоя столица: парки и скверы Минска: учебное наглядное пособие для педагогов учреждений дошкольного образования / А.А. Петрикевич. – Минск: Нар. асвета, 2011. – 14 с.: 27 с. ил. – (Страницы родной земли). 

29.    Старжынская, Н.С. Беларуская мова у дзіцячым садзе / Н.С.Старжынская. – Мінск: Народная асвета, 1995. – 159 с. 

30.    Старжынская, Н.С. Заняткі па развіцці маўлення і маўленчых зносін у дзіцячым садзе: дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. – 172 с. 

31.    Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў (3-6 гадоў): дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. – Мазыр: ТАА ВД «Белы Вецер», 2009. – 112 с. 

32.    Старжынская, Н.С., Дубініна, Д.М. Народная цацка – люстэрка культуры: дапам. для педагогау устаноу дашкол.адукацыы з беларускай і рускай мовамі навучання: з электрон. дад. / Н.С.Старжынская, Д.М.Дубініна – Мінск: Вышэйшая школа, 2014. – 87 с. + 1 электрон.апт.дыск. 

33.    Старжынская, Н.С. Вучыся размаўляць правільна: вучэбны наглядны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання / Н.С. Старжынская. – Мінск: РУП «Выдавецтва “Пачатковая школа”», 2013. – 24 с. – (Серыя «Свет дзяцінства»).

34.    Старжынская, Н.С. У свеце гукаў і слоў: дапаможнік для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзоросту / Н.С.Старжынская. – Мн.: ООО “СэрВіт”, 2000.- 32 с. 

35.    Хадановіч, Л.С. Падарожжа ў свет музыкі (5-6 гадоў): вучэбна-метадычны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання / Л.С. Хадановіч. – 2-е выданне, перагл. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 64 с. (ВМК «Мае першыя ўрокі»)

36.    Хадановіч, Л.С. Падарожжа ў свет музыкі (5-6 гадоў): Рабочы сшытак: вучэбна-метадычны дапаможнік для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання / Л.С. Хадановіч. – 2-е выданне, перагл. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012. – 64 с. (ВМК «Мае першыя ўрокі») 

    Таксама на заканадаўчым узроўні замацавана магчымасць рэалізацыі права кожнага дзіцяці на атрыманне адукацыі на беларускай мове. У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства неабходна на ўзроўні да­школьнай адукацыі прыняць дадатковыя меры, скіраваныя на пашырэнне магчымасці атрымання беларускамоўнай адукацыі.

   Але, нягледзячы на такую вялікую ўвагу да развіцця беларускага маўлення, навучанне дзяцей беларускай мове ў дзіцячым садку мае свае асаблівасці.

   Маўленчае развіцце дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі іх людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская выступае для іх як другая.

   Дашкольнікі мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

   Усувязі з гэтым, сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадскасці, любоў да Радзімы.

   Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках. І пачынаць работу трэба з выхавання ў самых маленькіх любові ў першую чаргу да роднай мовы. Вялікае значэнне тут мае асабісты прыклад дарослых. Трэба ўвесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, навучыць адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць. Ступень авалодання як роднай , так і другой мовай у дзіцячым узросце ў многім залежыць ад таго, наколькі поўна і правільна дзіця засвоіла іх на пачуццёвым узроўні. Пачуццё роднай мовы набываецца ў працэсе штодзённых зносін з іншымі людзьмі.

   Выхавальнікі павінны імкнуцца да таго, каб маўленне дашкольнікаў вызначалася не толькі сваёй правільнасцю, але і выразнасцю. Пачынаючы работу па навучанню выхаванцаў беларускай мове, нам, педагогам, неабходна перш за ўсё самім добра валодаць роднай мовай.

   У сувязі з гэтым, мова педагога павінна быць адной з асноўных крынiц развiцця мовы дашкольнiка, узорам для моўнага выказвання дзяцей.

   У вучэбнай  праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі падзяляецца па ўзроставых групах, па напрамках работы:

 заняткi па развіццю беларускага маўлення;

 развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці;

 самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей;

   Вучэбная праграма рэкамендуе таксама пералік лепшых класічных мастацкіх і фальклорных твораў і дакладна акрэслівае задачы па азнаямленню з імі дзяцей розных узроставых груп (пачынаючы з 1-й малодшай):

  • беларускімі народнымі песенькамі і пацешкамі;
  • беларускімі народнымі казкамі;
  • творамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў;
  • беларускімі народнымі гульнямі.

   Згодна праграме, агульная стратэгія пабудовы працэсу навучання дашкольнікаў беларускай мове заключаецца ў паэтапным развіцці беларускага маўлення дзяцей, пачынаючы з паступовага ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці ўжо ў першай малодшай групе.

   Гэта робіцца з мэтай развіцця ў дзяцей першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці, самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, вершы, забаўлянкі, калыханкі, песенькі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

   Перыяд ранняга дзяцінства традыцыйна лічыцца самым спрыяльным для авалодання мовай (як роднай, так і другой) у сувязі з шэрагам псіхалагічных асаблівасцей дзяцей: сензітыўнасцю да засваення мовы, актыўнай памяццю, лёгкасцю станоўчай матывацыі маўленчай дзейнасці.

   Ранняе засваенне беларускай мовы дае станоўчыя вынікі толькi пры строгім захаванні прынцыпу «адна асоба ў адной сітуацыі зносін —адна мова», г.зн., што адзін і той жа педагог павінен выкарыстоўваць  ў зносінах з дзіцём і рускую, і беларускую мовы, але строга прытрымліваецца адной з іх на занятках, у гульнях і ў асобныя дні. Формы i метады работы па развiццю беларускага маўлення педагогi павінны выкарыстоўваць узалежнасцi ад узросту дзяцей.

   Пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу павінны ўдзяляць  рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (фарміраваць першапачатковыя навыкі разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці, самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія рэплікі, завучваць і ўзнаўляць кароткія паэтычныя творы), што паслужыць фарміраванню ў іх пачуццевай асновы руска-беларускага двухмоўя.

   У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту выхавальнікі адзін раз на тыдні праводзяць  заняткі па развіццю беларускага маўлення.

   Пры арганізацыі работы з выхаванцамі сярэдняга ўзросту ажыццяўляецца навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн.уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту, пераказ).

   У дзяцей сярэдняга старэйшага дашкольніага ўзросту, акрамя рэпрадуктыўнага і прадуктыўнага маўлення фарміруецца пачатковае асэнсаванне некаторых асаблівасцей беларускай мовы (фрыкатыўнае вымаўленне гукаў [г], [г’], заўседы цвердае вымаўленне гукаў {ч}, {щ} {р} і г.д.). Рэалізацыі гэтай задачы садзейнічае правядзенне “чыстых” заняткаў па гукавой культуры маўлення.

   Навучанне на кожным этапе павінна ажыццяўляецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах.

   Мэтай заняткаў з дзецьмі гэтых груп з’яўляецца фарміраване ў дзяцей слоўніка, граматычнага ладу маўлення, гукавой культуры і звязнага маўлення (дыялагічнага і маналагічнага) як сродка зносін, ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю. На гэтых занятках  выхавальнікі павінны актыўна выкарыстоўваць дыдактычныя  гульні, малыя формы фальклору, беларускія народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі, чыста і скорагаворкі. Вучыць слухаць і разумець мову выхавальніка, адказваць на пытанні па змесце вершаў, карцін і апісанні цацак. Садзейнічаць стварэнню выказванняў, самастойных па задуме і моўным афармленні (пры пераказе казак, складанні апавяданняў з асабістага вопыту).

   Азнаямленне з гісторыяй, культурай Беларусі дазваляе паказаць адметнасць беларускай зямлі, побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, растлумачыць, адкуль пайшлі беларусы, расказаць пра выхаванне імі дзяцей, што ў вялікай меры садзейнічае станаўленню беларускага маўлення дашкольнікаў, расшырае іх пазнавальны інтарэс.

   Асаблiвую ўвагу ў рабоце са старэйшымі дашкольнікамі педагогі павінны надаваць настольным, дыдактычным, развіваючым  гульням, якія:

  • садзейнічаюць фарміраванню ў выхаванцаў цікавасці да роднай мовы і жаданне авалодаць ёю;
  • развіваюць звязнае маўленне, граматычны лад мовы, актывізуюць  слоўнік;
  • вучаць дзяцей устанаўліваць і разумець сувязi паміж назвамi прадметаў, іх прыкметамi і функцыянальнымі магчымасцямі;
  • садзейнічаюць развіццю ўвагі, мыслення, кемлівасці.

   Рэалізацыю задач беларускага маўлення, згодна з вучэбнай праграмай, неабходна ажыццяўляць таксама на фізкультурных занятках з выкарыстаннем беларускіх народных рухомых гульняў, на рухава-творчых занятках, заснаваных на розных відах вуснай народнай творчасці, на музычных занятках, у час правядзення народных свят і г.д.

   Для дзяцей, якія жывуць у рускамоўным бытавым асяроддзі, менавіта гульні з іх разнастайнымі сітуацыямі, сімвалічнымі дзеяннямі ствараюць асаблівую патрэбу ў беларускай мове.

   Праз гульню ў тэатр дзеці таксама вучацца мове. Падрыхтоўка тэатралізаванай сцэнкі дае магчымасць выхавальніку вучыць дзяцей прыгожа, гучна вымаўляць словы на роднай мове, адчуваць рытм, музыку беларускага маўлення.

   Матэрыялам для вывучэння фанетыкі, лексікі, граматыкі беларускай мовы могуць служыць маленькія вершаваныя формы, фальклорныя паэтычныя творы.

   Па форме яны яскравыя, дасціпныя, забаўныя, падабаюцца дзецям, лёгка запамінаюцца, актыўна ўжываюцца ў гульнях. Гарантуюць станоўчую матывацыю засваення беларускай мовы, садзейнічаюць павышэнню дзіцячай самаацэнкі.

   Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя.

   З гэтай мэтай у кожнай групе дашкольнай установы выхавальнiкi павінны абсталяваць куткі «Мая радзіма — Беларусь». Іх змест фармiруецца ў залежнасцi ад узросту дзяцей. Таксама ў кожнай групе павінны быць створаны кнiжныя куткi, падабраны перыядычныя выданнi ў адпаведнасцi з узростам дзяцей.

   Важнай часткай работы у гэтым накірунку з′яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі, бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся. Асноўнай задачай у азнаямленні бацькоў з нацыянальнай культурай з’яўляецца фарміраванне ў іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі. З гэтай мэтай трэба анкетаваць бацькоў, праводзіць кансультацыі, бацькоўскія сходы, віктарыны, конкурсы, гутаркі, прыцягваць іх да ўзелу ў народных святах. Знаёміць бацькоў з псіхолага-педагагічнымі асновамі засваення дашкольнікамі роднай мовы, са зместам праграмы развіцця беларускага маўлення дзяцей. Забяспечваць іх неабходнымі даступнымі метадычнымі матэрыяламі для навучання дзяцей беларускай мове ў сям’і.

   Але, згадзіцеся, што фарміраванне беларускага маўлення дзяцей, яго якасць у вялікай меры залежыць усё ж ад выхавальніка, які сам любіць мову і ўмее на ёй размаўляць. Вы павінны садзейнічаць таму, каб розныя віды дзейнасці з дашкольнікамі садзейнічалі іх далучэнню да роднага слова, выхаванню патрэбы выкарыстоўваць беларускую мову ў розных абставінах жыцця.

   Нельга вывучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. А для гэтага нам усім неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.

   Паважаныя калегі! Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Будзем выхоўваць дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі, церпялівымі і ўважлівымі да ўсяго. І адначасова абуджаць веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.