Взаимодействие со СМИ

“Імкнуцца да пастаянства”,

публикация от 06.06.2023г.

“Слаўная хата не вугламі, а пірагамі”,

публикация от 10.02.2023

 

“Присоединились к спорт-челленджу,

публикация от 24 декабря 2022г.

“Малыши нарядили Ёлку Добра”,

публикация от 10 декабря 2022г.

“На прыкладзе подзвігу”, публикация от 11 ноября 2022 г.

“Зёрнышки добра”, публикация от 18 января 2020 года

“Школьники – детсадовцам”, публикация от 11 января 2020 года

“Дзень роднай мовы у дзіцячым садку”,публикация от 19.02.2020г.

“Зялёныя госці ў дзіцячым садку”, публикация от 15.04.2020

” Яркий отдых – каждому ребёнку”, публикация от 15 августа 2020 года

” Растём экологически ответственными”, публикация от 19 августа 2020 года

” Дети, внимание!”, публикация от 5 сентября 2020 года

“За здоровьем – на свежий воздух!”, публикация от 10.10.2020 года

” С Юбилеем: 50-летие с момента основания отмечает ГУО “Ясли-сад №5 г. Смолевичи”, публикация от 24 декабря 2020 года

“Воспитание патриотизма через любовь к природе”, публикация от 13.01.2021

“Лыжи – добрые спутники здоровья”, публикация от 27 января 2021 года

“Гучыць родная мова”, публикация от 24 февраля 2021 года

“От семечка до деревца”, публикация от 10 апреля 2021 года

“Дошколята приняли участие в “Марше лягушек”, публикация от 30 апреля 2021 года

“Статус “Зелёной школы” детскому саду №5 г. Смолевичи присвоен весной текущего года. Почему именно “Зелёной школы?”, публикация от 26 июня 2021 г.

“Отель” для насекомых ждёт своих постояльцев”,

публикация от 21 августа 2021 года

“Как дошколята помогали птицам в жаркое лето”, публикация от 28.08.2021 год

“Дошколята – эколята заготавливают корм для зимующих птиц”, публикация от 27 октября 2021 г.

“Бесконечно можно любоваться маленькими соснами”, публикация от 30 октября 2021 г.

“Воспитание патриотизма и гражданственности посредством проекта “Письмо другу”, публикация от 24 ноября 2021 года

“Птичья столовая”, публикация от 06.01.2022

“Моваю роднаю я ганаруся,

вывучыць добра яе спадзяюся”,

публикация от 23 февраля 2022 года

“Паважаць законы прыроды і краіны”, публикация от 24 февраля 2022 года

“Растите, деревья, большими!”,

публикация от 20 апреля 2022

“Малыши присоединились к вахте памяти”, 

публикация от 14 мая 2022 г.

 

“Воспитываем маленьких

граждан большой страны!”,

публикация от 8 июня 2022г.

 

 

 

Публикация от 5 января 2024г.

 

Інтэлект-карты, кросенсы і квест-гульні… Як працуе дашкольнае лясніцтва ў Смалявічах?

ИЗДАТЕЛЬСКИЙ ДОМ

ПЕДАГОГИЧЕСКАЯ ПРЕССА

 

  • Інтэлект-карты, кросенсы і квест-гульні… Як працуе дашкольнае лясніцтва ў Смалявічах?

Інтэлект-карты, кросенсы і квест-гульні… Як працуе дашкольнае лясніцтва ў Смалявічах?

16.02.2024 – 9:00ГлавнаяОбразование

Дашкольнае лясніцтва «Сябры прыроды» ў дзіцячым садзе № 5 Смалявіч адкрылася ў канцы снежня 2023 г. Дашкаляты групы «Званочкі» атрымалі ў падарунак ад работнікаў мясцовага лясгаса спецыяльную форму маленькіх ляснічых, ноўтбук і жывую блакітную елку ў кадцы, якую пачалі даглядаць, каб вясной перасадзіць на экалагічную сцежку. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

Ад семачкі да дрэўца

У найбліжэйшы час маленькія ляснічыя выйдуць на экалагічную сцежку ў сваім садзіку, дзе пазнаёмяцца з насельнікамі атэля для насякомых, даведаюцца аб дрэвах і кустах, што растуць на ўчастку ва ўстанове. Для дзяцей арганізуюць назіранні, даследаванні і эксперыменты. Яны будуць вывучаць экалагічныя ланцужкі «дрэва — птушкі — насякомыя», шукаць адказы на пытанні: «Што трымае дрэва ў зямлі?», «Што будзе, калі дрэвы не скінуць лістоту на зіму?», «Як дапамагчы дрэву зімой?», паўдзельнічаюць у рэалізацыі праекта «Ад семачкі да дрэўца», акцыях, падчас якіх будуць клапаціцца аб зімуючых птушках, пасадзяць дрэвы разам з бацькамі і работнікамі Смалявіцкага лясгаса на чале з Андрэем Пышным.

— Яшчэ з 2005-га дзіцячы сад № 5 Смалявіч з’яўляецца базавым у раёне па экалагічным выхаванні дашкольнікаў. У 2019-м атрымаў статус «Зялёная школа». Выхаванцы пазнаюць навакольны свет як на экалагічнай сцежцы, так і падчас паходаў выхаднога дня, — расказвае загадчыца Юлія Шымкевіч. —Педагогі і дзеці з’яўляюцца дыпламантамі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон», раённага этапу фестывалю «Я — даследчык». У рамках рэалізацыі абласнога праекта ва ўстанове з 2019 па 2022 год закладзены дэндрарый змешанага лесу (хвоя, елка, дуб, клён, ліпа, ляшчына, бяроза і інш.), а таксама міні-куток фітанцыдных раслін, разбіты альпінарый.

Тэхналогіі візуалізацыі

Дашкольнае лясніцтва працуе на базе групы інтэграванага навучання і выхавання, дзе займаюцца дзеці ад 4 да 5 гадоў. З імі працуе вопытная выхавальніца Наталля Мінкевіч.

— Для прагляду віртуальных экскурсій, правядзення пазнавальных заняткаў у групе ёсць інтэрактыўная дошка, — расказала намеснік загадчыцы сада Галіна Садоўская. — Наш педагог Наталля Васільеўна зрабіла шматфункцыянальны дыдактычны дапаможнік «Экалагічныя кубы, якія верцяцца» з падборам тэматычных картак «Жывёлы», «Птушкі», «Расліны» на развіццё логікі, увагі, мыслення. Стварыла і экалагічную піраміду, серыю лэпбукаў «Насякомыя», «Лес», «Дзікія жывёлы Беларусі», «Расліны Чырвонай кнігі Беларусі», кніжкі-малышкі з інфармацыяй пра лясных жывёл.

Творчая група педагогаў разам з бацькамі выхаванцаў распрацавала макеты па тэмах «Лес», «Зімоўе звяроў у лесе», «Жывёльны і раслінны свет нашага краю» і інш. Дзеці могуць дапаўняць макет тымі ці іншымі прадметамі і формамі, абапіраючыся на ўжо гатовыя вобразы, сфарміраваць свае. Аб’екты не прымацаваны да макетаў, іх можна свабодна перамяшчаць па ўсёй паверхні, уносіць свае ідэі, увасабляць задумы, разыгрываць сюжэты.

Так, настольны ландшафтны макет «Лес» уяўляе сабой плоскасць з пазначанай колерам і рэльефам прыроднай тэрыторыяй (лес — зялёны, рака — блакітная, зямля — карычневая). Тэрыторыя макета дапаўняецца дробнымі маркёрамі прасторы (дрэвы, кусты, расліны, нара, гняздо, насельнікі лесу).

Працуючы з макетам, педагогі выкарыстоўваюць тэхналогіі візуалізацыі. У першую чаргу, інтэлект-карты «Што такое лес?», «Насельнікі лесу», «Расліны лесу», «Луг», «Экалагічная азбука для дашкольнікаў». Іх складаюць з выкарыстаннем ламініраваных палёў-картак і разрэзаных ламініраваных картак з выявай аб’ектаў або з’яў на ліпучках. Інтэлект-карта стымулюе творчасць дзіцяці, дапамагае знайсці нестандартныя шляхі вырашэння праблемы, засвоіць матэрыял.

Перавагі аплікацыйнага скрайбінгу («Жывёлы лесу і іх дзіцяняты», «Што расце ў лесе?» — гэта хуткасць, лаканічнасць у рабоце, мінімум затрат. Пры гэтай тэхніцы на пэўны фон накладваюцца (можна з дапамогай магнітаў) гатовыя выявы, якія адпавядаюць тэксту, што вымаўляецца.

Кросенс («Лясныя жыхары», «Прычыны экалагічных праблем у лесе») уяўляе сабой асацыятыўны ланцужок, замкнёны ў стандартнае поле з дзевяці квадрацікаў. Дзевяць малюнкаў расстаўлены такім чынам, што кожная карцінка мае сувязь з папярэдняй і наступнай, а цэнтральная аб’ядноўвае па сэнсе адразу некалькі.

Квест-гульні і медыяпадарожжы дапамагаюць дзецям віртуальна знаёміцца з прыродай роднага краю і насельнікамі лесу. Сумесна з бацькамі педагогі распрацавалі маршруты выхаднога дня для сямейнага адпачынку.

Знаёмства з прафесіяй лесніка

— Аднойчы пры праглядзе ілюстрацый аб прафесіях дарослых дзеці ўбачылі выяву лесніка і сказалі, што гэта пагранічнік. І толькі маленькая Арына Бяценя адказала, што гэта ляснік, — адзначыла выхавальніца Наталля Мінкевіч. — Як высветлілася, яе дзядуля працуе лесніком. А нядаўна Арына сказала, што калі вырасце, будзе ляснічым, каб ахоўваць лес, клапаціцца пра яго і яго жыхароў.

Дзеці назвалі памылкова лесніка пагранічнікам з-за таго, што ў іх падобная форма адзення. Многія знайшлі падабенства і ў тым, што пагранічнік ахоўвае мяжу, і ляснік таксама ахоўвае, толькі расліны ў лесе, жывёл. На занятках выхаванцы больш даведаліся аб рабоце лесніка, што яму даводзіцца хадзіць пяшком на вялікія адлегласці, а надвор’е не заўсёды бывае добрым. Ляснік ахоўвае лес ад браканьераў, якія часта ўзброены. Небяспеку ўяўляюць і дзікія звяры. І тут спатрэбіўся вопыт даследчай дзейнасці па тэме «Чаму бурых мядзведзяў стала значна больш у Мінскай вобласці?», над якой працавала Арына і яе мама — настаўнік-дэфектолаг дзіцячага сада Святлана Бяценя.

Дзядуля-ляснік прапанаваў унучцы ўспомніць, чым засеяны палі ў Мінскай вобласці. Дзяўчынка намалявала прыгожыя палі, засеяныя высокай сакавітай кукурузай, мяккім шаўкавістым аўсом, з поўнымі каробачкамі зерня. Ад дзядулі яна даведалася, што пасля ўборкі збожжа касалапы і яго медзведзяняты могуць пажывіцца на палях. У мядзведзя добра развіты нюх, ён адчувае, дзе патрэбная для яго ежа, і адпраўляецца на пасевы. Менавіта з-за недахопу корму гэтыя лясныя жывёлы прыходзяць у нашы краі.

Сюжэт пра дзейнасць дашкольнага лясніцтва паказалі па тэлебачанні. Тады ж прайшоў і сюжэт пра збор леснікамі хваёвых шышак, які ўбачылі выхаванцы.  Яны параўналі абсталяванне па абмалоце шышак з цэнтрыфугай пральнай машыны. Педагог, у сваю чаргу, прадэманстравала дзецям пазнавальны фільм «Збор хваёвых шышак»,  і ў групе пачаўся эксперымент па вырошчванні хвоі з шышак, якія ў садзік перадалі работнікі лясгаса.

Надзея ЦЕРАХАВА
Фота з архіва ўстановы