Вясна, вясна, красная,
Прыйдзі, вясна, с радасцю,
З дажджамі моцнымі,
З хлябамі багатымі.
Вясна, вясна, красная,
Прыйдзі, вясна ясная,
Прыйдзі да нас хутчэй,
Сонейкам ўсіх абагрэй!
Гуканне вясны» – гэта тыя дні, калі ўжо няўзброеным вокам бачна – вясна прабіваецца, снег растае, завеі застаюцца толькі ў памяці і, хоць на вуліцы брудна і сыра, але ўсе ведаюць, што прыйшла вясна. Так што тыдзень направа, тыдзень налева сітуацыі не змяняе. Рытуалы, звязаныя з “Гуканнем” вясны працягваліся ў нашых продкаў, пакуль земляробы не выходзілі на поле падрыхтоўваць глебу пад вясновыя пасевы.
Безумоўна, вясну ўсюды і заўсёды чакалі. Чакалі цяпла і сонца. Не дзіва, што з прыходам гэтай пары года народ звязваў розныя магічныя дзеянні і рытуалы. Чалавек проста вельмі-вельмі хацеў наблізіць, паскорыць прыход цяпла і вясны, якая ўяўлялася яму прыгожай маладой дзяўчынай. У вясновых абрадах яе клікалі на зямлю, ёй прыносілі ахвярапрынашэнні, для яе, і толькі для яе, гулялі ў розныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі, а таксама прасілі сонца хутчэй сагрэць зямельку. Такія шматгранныя, складаныя і нам незразумелыя дзеяннi ва ўсходнеславянскіх народаў атрымалі даволі распаўсюджаную назву – “Гуканне вясны”.
У старэйшых групах прайшла фальклорная забава “Гуканне вясны”. Дзеці спявалі народныя песні, танцавалі пад родныя матывы.