Далучаем дашкалят да роднай мовы

Далучаем дашкалят да роднай мовы

                                                                                                 Калі шануеш тую мову,
Якую продкі збераглі,
Скажы на ёй такія словы,
Каб у вяках яны жылі.
Ю. Свiрка

  

Прапануем Вам беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці нашых дашкалят!

“Вясёлка” – часопiс для дзяцей i iх бацькоў

http://www.veselka.by

“Буся” – чытанка-маляванка для дашкольнікаў
http://www.veselka.by/?page_id=4543

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.
http://kazki.unicef.by

Вершы.ru – нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Казкi беларускiя
Вось што гавораць пра сайт яго распрацоўшчыкi:
“Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!”
http://kazki.by