15.10.2026
Сёння выхаванцы группы “Васількі” акунуліся ў свет беларускага слова разам з лялькамі Надзейкай і Міхасікам, вырабленымі з тканіны нашымі выхавацелямі. Выкарыстанне менавіта беларускіх лялек – дзяўчынкі Надзейкі і хлопчыка Міхасіка, апранутых у нацыянальнае адзенне, – дазваляе далучаць да нацыянальных і агульначалавечых каштоўнасцей з дашкольнага ўзросту.
Гульні з лялькамі дазваляюць скараціць час на тлумачэнне на аснове індывідуальнай зацікаўленасці кожнага дзіцяці, забяспечваюць самастойнасць іх дзеянняў. Падчас гульні выкарыстоўваліся малыя формы вуснай творчасці: калыханкі, загадкі, песенькі, што дазваляе забяспечыць узаемасувязь розных відаў дзейнасці і вырашэнне задач адукацыйных вобласцей “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Чалавек і грамадства”. Гульні з лялькамі з тканіны дапамагаюць засвоіць дзецям беларускія словы і дзеянні з лялькай, развіваюць ў іх патрэбу ў звязнай мове.
Гульня:
Дзеці ў крагодзе з лялькай ходзяць па крузе, спяваюць і выконваюць рухі адпаведна зместу гульні:
Ты, Надзейка, раскажы,
Спрытна ўсім нам пакажы,
Як бабулькі скачуць (скачкі на дзвюх нагах).
Ты, Надзейка, раскажы,
Спрытна ўсім нам пакажы,
Як дзяўчынкі скачуць (скачкі на адной назе)
Ты, Надзейка, раскажы,
Спрытна ўсім нам пакажы,
Як козлікі скачуць (скачкі па групавым пакоі).
На занятку “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” па тэме “ Як мы робім пакупкі” выхаванцы пазнаёміліся са словамі торба, рэшта, чарга ( група “Незабудкі”).
Пад час зносін выхавацель другой малодшай групы “Дзьмухаўцы” прапанавала пералічыць клопаты матулі па кватэры (Тэма “Мая маці”)
Расказ пра клопаты маці “Мая мама, як пчолка!” ( Лера К.) Мама гатуе гарбату, пячэ бліны, ням-ням.
Потым мама танцуе, ды не адна, а ў пары з жуком (пыласосам). Мама палівае пакаёвыя кветкі. А я гуляю, потым збіраю цацкі ў хатку ( палатка). Мама мые маю сукенку, рыхтуе адзенне мне ў садок. Наша кватэра блішчыць. Утульна! Мама села, стамілася. Тата маме усміхаецца. Ен ідзе і прасуе бялізну. Я бягу, туп-туп, і моцна абдымаю яе. Мама, я цябе люблю!
