21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

 У нашай дзіцячай установе цікава прайшоў дзень роднай беларускай мовы. Выхавацелямі дашкольнай установы былі арганізаваны розныя мерапрыемствы: прапановы да бацькоў «Размаўляй са мной па- беларуску», выстава дзіцячай літаратуры
«З любоўю да роднай мовы», а для самых маленькіх старэйшыя дзеці арганізавалі літаратурную гасціную  Беларускія чытанкі—забаўлянкі». У рознаўроставай групе ад 4 да 7 гадой прайшой тэматычны занятак «Под блакітным небам Беларусі».

  У гэты дзень былі наладжаны гульні  з беларускімі лялькамі. Не засталіся без увагі лялькі-мотанкі і лялькі – абярэгі, якія зроблены з розных  рэчаў: тканіны, нітак, паперы, дрэва,  саломы. Лялька з тканіны   займае сярод усіх цацак асобнае месца, паколькі ўяўляе  сабой спосаб пазнання жыцця і знак чалавека, яго гульнявы вобраз. Беларуская лялька апранутая ў белую  кушульку, спаднічку, падвязаную фартухом захоўвае  ў сабе  народныя   народныя ўяўленні аб жаночай  прыгажосці, гэта  люстраны   адбітак   эстэтыкі і духоўнасці,   побыту і жыцця. Нягледзячы на шматлікасць  відаў лялек, адно ў іх адзінае – у славянскіх  лялек няма твару. Лічылася, што нельга , каб лялька  паходзіла на чалавека, таму што ў чалавека ёсць душа, а ў лялькі  ўнутры пуста. Лялькі-абярэгі робяцца з добрымі думкамі.

     

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *